
As an Amazon Associate and affiliate partner, Menrva Books earns from qualifying purchases. Learn more
Масавыя пратэсты, якія выбухнулі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, стварылі новыя формы салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцяў, якія дыктатуры імкнуцца падаўляць. Многія студэнты былі ў першых шэрагах тых падзей. Яны сутыкнуліся з хуткім і жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам. Гэты зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія сведчаць пра іх невераемны вопыт пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных наратывах пра натхняльныя і трагічныя дні пратэстаў, траўмы і развагі пра дэмакратычную будучыню Беларусі. Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа за дэмакратыю. Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці ці сказіць. Яна дае голас моладзі, якая брала ўдзел у падзеях 2020 года, тлумачыць іх матывы і досвед, і бачанне беларусаў адносна будучыні сваёй краіны. Гэтыя гісторыі — важны і цікавы рэсурс для даследчыкаў, мастакоў, актывістаў і палітыкаў. Яны будуць натхняць і ўмацоўваць надзею як у Беларусі, так і па-за яе межамі, на дэмакратычную будучыню краіны.
Page Count:
300
Publication Date:
2025-02-10
Publisher:
Skaryna Press
ISBN-10:
1915601541
ISBN-13:
9781915601544
No comments yet. Be the first to share your thoughts!